Знайсці
21.04.2021 / 16:03РусŁacБел

У Крамлі адказалі на прапанову Зяленскага сустрэцца з Пуціным на Данбасе

Уладзіміру Пуціну далажылі пра ідэю ўкраінскага лідара Уладзіміра Зяленскага сустрэцца ў Данбасе. Пра гэта паведаміў прадстаўнік Крамля Дзмітрый Пяскоў у эфіры радыёстанцыі «Комсомольская правда», піша РБК

«У апошнія дні запытаў не было», — сказаў Пяскоў.

Пяскоў адзначыў, што няма ўпэўненасці ў тым, што Пуцін азнаёміўся з гэтай ідэяй Зяленскага з-за рабочых сустрэч, а таксама з-за падрыхтоўкі да паслання Федэральнаму сходу.

20 красавіка Зяленскі запісаў відэазварот з прапановай Пуціну сустрэцца на Данбасе. Паводле яго слоў, на пасяджэнні палітычных дарадцаў «нармандскай чацвёркі» высунулі прапанову сустрэцца на лініі судакранання ў Данбасе, каб максімальна ўбачыць і зразумець сітуацыю.

«А што ж мне разумець? Я выдатна разумею, я там бываю кожны месяц. Спадар Пуцін, я гатовы пайсці яшчэ далей і прапанаваць вам сустрэцца ў любым пункце ўкраінскага Данбаса, дзе ідзе вайна», - сказаў Зяленскі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031