Знайсці
21.04.2021 / 14:24

У самым цэнтры Мінска заўважылі бабра

У самым цэнтры Мінска, у парку Горкага, фатограф Tut.by заўважыў бабра. Tut.by cпытаў у спецыялістаў, адкуль істота магла тут з'явіцца.

Павялічыць

Скрыншот відэа Вадзіма Заміроўскага

— Бабёр у горадзе — варыянт нормы, — распавядае Максім Нямчынаў, спецыяліст па прыродаахоўных пытаннях грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны». — Бабры могуць даволі актыўна рассяляцца: часцей — маладыя, якія выганяюцца з тэрыторый бацькоў, але і больш дарослыя часам вымушаныя міграваць.

Спецыяліст тлумачыць, што такія бабры падарожнічаюць, у асноўным — па вадацёках, якія адначасова для іх з'яўляюцца спосабам схавацца ад драпежнікаў.

— Адшукваюць прыдатны ўчастак, а пакуль яго не знойдуць, могуць аказвацца і ў непрыдатных. Пры гэтым ступень прыдатнасці бабёр вызначае эмпірычна, спрабуючы пажыць на ўчастку. Так што ў парку, хутчэй за ўсё, вось такі падарожнік. Умовы там далёкія ад аптымальных, верагодна, ён перамесціцца адтуль, але і цалкам выключыць магчымасць, што паспрабуе асесці, нельга.

Павялічыць

Фота Змітра Хведарука

Максім Нямчынаў здзіўлены, што гэты бабёр даволі блізка падпускае да сябе чалавека.

— Альбо ён ужо некалькі прывык да суседства з чалавекам, альбо наогул жыў у няволі. Дзікія асцярожныя бабры пры набліжэнні да іх адразу ныраюць, ды яшчэ гучна б'юць сваім хвастом па паверхні вады — сігнал небяспекі падаюць.

Наогул баброў і андатраў у Свіслачы на тэрыторыі горада не раз заўважалі, напрыклад у мінулым маі ў Лошыцкім парку.

Ад сябе дадамо, што лепш блізка да дзікіх жывёлаў не падыходзіць і лішні раз іх не турбаваць.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
май чэрвень ліпень
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30