Знайсці
20.04.2021 / 20:58РусŁacБел

«Задача будзе стаяць максімальная»: Дзмітрый Баскаў агучыў мэты зборнай на ЧС-2021

Старшыня Федэрацыі хакея Беларусі Дзмітрый Баскаў перад чэмпіянатам свету, да якога застаўся роўна месяц, распавёў аб мэтах зборнай Беларусі.

Tut.by

«Давайце паставім Міхал Міхалыча (Захарава) у няпростае становішча. Ведаючы амбіцыі галоўнага трэнера зборнай, ведаючы тое, як ён заўсёды арыентаваны на вынік, задача будзе стаяць самая максімальная, якую толькі будзе магчыма паставіць перад нацыянальнай зборнай. Думаю, што сам Міхаіл Міхайлавіч ставіць такія задачы перад сабой. А мы будзем толькі спрыяць гэтаму. Задавальняць усе яго просьбы і патрэбы для таго, каб зборная як мага максімальна эфектыўна падрыхтавалася да маючага адбыцца чэмпіянату свету. Упэўнены, што сёлета Зборная пакажа годны вынік», — сказаў Баскаў у эфіры «Беларусь 5».

Раней форвард зборнай Беларусі Сяргей Касціцын перадаў словы галоўнага трэнера Міхаіла Захарава аб тым, што зборная «едзе на чэмпіянат свету па медалі».

***

ЧС-2021 пройдзе ў Латвіі з 21 мая па 6 чэрвеня. Беларуская частка ў студзені была перанесена з Мінска.

Зборная Беларусі будзе гуляць у адной групе з Расіяй, Швецыяй, Швейцарыяй, Чэхіяй, Славакіяй, Даніяй, Вялікабрытаніяй.

Тры гады таму, на ЧС у Даніі, Беларусь заняла апошняе месца ў групе, прайграўшы ўсе сем матчаў, і пакінула вышэйшы дывізіён. У 2019-м на ЧС у першым дывізіёне ў Казахстане яна вярнула сабе месца ў эліце. Год таму ў Швейцарыі чэмпіянат свету быў адменены з-за каранавіруса.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930