Знайсці
14.04.2021 / 14:11РусŁacБел

Прыхільнік Лукашэнкі з-пад Брэста, які ўдарыў медыка, атрымаў два гады хіміі

14 красавіка ў судзе Ленінскага раёна Брэста быў абвешчаны прысуд Мікалаю Вакулічу: яго прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 339 КК (Хуліганства) і далі два гады хіміі (Абмежаванне волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу).

Акрамя таго, Вакуліч павінен будзе выплаціць пацярпеламу 500 рублёў у якасці маральнай кампенсацыі, паведамляюць праваабаронцы.

Нагадаем, здарэнне адбылося ў пачатку студзеня ў траўмапункце Бальніцы хуткай дапамогі ў Брэсце.

Яно было знята на відэа, трапіла ў інтэрнэт. На роліку Вакуліч лаяўся матам, казаў доктару хуткай Андрэю Ракалу: «Чуеш? Супраць Лукашэнкі? Што, не верыш? А ты сёння доктар? Ты ж учора супраць Лукашэнкі!» Пасля гэтага Мікалай ударыў медыка па твары.

Вакуліч працаваў кіроўцам школьнага аўтобуса.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031