Знайсці
01.04.2021 / 15:41РусŁacБел

Лаўроў назваў агідным падыход арганізатараў Еўрабачання да Беларусі

Кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў асудзіў рашэнне арганізатараў «Еўрабачання» не дапусціць Беларусь да ўдзелу ў конкурсе, назваўшы іх дзеянні агіднымі, піша ТАСС.

«Гаворачы аб рэвалюцыях, уключаючы культурную, вельмі паказальны конкурс «Еўрабачанне». Тое, што яны цяпер робяць з беларусамі, — гэта агідна. То-бок гэта цэнзура чыстай вады: «Паколькі мы — незразумела якія, нейкія ананімныя людзі — у гэтай песні ўгледжваем нейкія намёкі, мы вас не пускаем, давайце іншую». Даюць іншую песню, і тое ж самае. Ну што гэта за мастацтва, што гэта за культура, што гэта за дэмакратыя?» — сказаў міністр у інтэрв'ю перадачы «Вялікая гульня» на Першым канале.

Па яго словах, падобнае рашэнне арганізатараў «Еўрабачання» з'яўляецца яскравым прыкладам таго, што з сябе цяпер уяўляе еўрапейская культура.

Нагадаем, што 26 сакавіка арганізатары «Еўрабачання» заявілі, што прадстаўленая Беларуссю песня не адпавядае правілам, таму краіна не будзе ўдзельнічаць у конкурсе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031