Знайсці
03.03.2021 / 19:59РусŁacБел

Каля Новай Зеландыі знайшлі акул, якія свецяцца ў цемры

Навукоўцы паведамілі, што яны знайшлі тры віды глыбакаводных акул каля берагоў Новай Зеландыі, якія свецяцца ў цемры.

Фота BBC

Гэтыя віды ўжо былі вядомыя марскім біёлагам, але гэта першы выпадак, калі ў іх заўважылі феномен біялюмінісцэнцыі — уласцівасці жывых арганізмаў вылучаць святло.

Адна з іх, кітэфінавая акула, з’яўляецца найвялікшай хрыбетнай рыбай, якая свеціцца. Удоўжкі яна дасягае 180 сантыметраў, піша BBC.

Біялюмінісцэнцыю таксама заўважылі ў чорных калючых акул і ў паўднёвых калючых акул.

Многія марскія жывёлы, а таксама некаторыя насякомыя могуць вылучаць уласнае святло, але ўпершыню гэтую ўласцівасць выявілі ў буйных акул.

Даследчыкі лічаць, што біялюмінісцэнцыя дапамагае рыбам схавацца ад драпежнікаў ці іншых пагроз.

Біялюмінісцэнцыя дасягаецца дзякуючы тысячам фотафораў (святлоўтваральных клетак), якія размяшчаюцца ў лусцэ акул.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930