Знайсці
27.02.2021 / 11:07РусŁacБел

Севярынец: За апошнія дзесяць дзён атрымаў пад сто лістоў — і толькі адзін з віншаваннем з «23 феўраля»

Пра гэта напісала Вольга Севярынец у фэйсбуку. Яна напісала, што ад Паўла ўчора прыйшлі тры лісты.

Фота Надзеі Бужан

«Піша шмат людзей, якія пастанавілі размаўляць (альбо весці акаўнты) па-беларуску. Бачу за гэтым глыбінны зрух. Час бяспамяцтва скончыўся. Цяпер беларусы з беларусамі маюць размаўляць паміж сабой па-беларуску. І кропка.

Бо быць народам — гэта азначае і размаўляць па-свойму. Бо зло трэба перамагаць дабром. Бо час мату заканчваецца — пачынаецца час мовы.

За апошнія дзесяць дзён атрымаў пад сто лістоў — і толькі адзін з віншаваннем з «23 феўраля», — напісаў Павел.

Павел Севярынец знаходзіцца за кратамі ад 7 чэрвеня, амаль дзевяць месяцаў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031