Знайсці
24.02.2021 / 17:57РусŁacБел

Мужчына рабіў рамонт віцебскай пенсіянерцы, скраў у яе грошы, купіў машыну, а потым у ёй і жыў

Мужчына дапамагаў віцебскай пенсіянерцы з рамонтам кватэры — і скраў у яе амаль 7000 даляраў, паведамляе міліцыя.

Прапажу амаль 7000 даляраў 76-гадовая пенсіянерка з Віцебска выявіла раніцай 23 лютага. Жанчына захоўвала грошы ў спецыяльнай скрыні.

Злодзея затрымалі. 50-гадовы жыхар Оршы дапамагаў пенсіянерцы з рамонтам і часта бываў у яе ў кватэры.

За зберажэнні пенсіянеркі мужчына купіў сабе BMW X5, аксесуары і вопратку. У машыне ён і жыў.

Мужчына прызнаўся, што абакраў пенсіянерку. Ён не паспеў змарнаваць толькі 400 даляраў.

Завялі крымінальную справу.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031