Знайсці
22.02.2021 / 10:10РусŁacБел

Новы мастацкі кіраўнік беларускай Оперы адпрацавала на сваёй пасадзе адзін дзень

18 лютага Маргарыта Ізворска-Елізар'ева была прызначана мастацкім кіраўніком опернай трупы Нацыянальнага тэатра оперы і балета Беларусі. Але ўжо 19 лютага яна пакінула пасаду, піша Tut.by.

Фота: архіў Нацыянальнага тэатра оперы і балета Беларусі

На гэты момант навіна аб прызначэнні Ізворскай, апублікаваная на афіцыйным сайце тэатра, выдаленая.

У прэс-службе Нацыянальнага тэатра оперы і балета адмовіліся ад каментароў. Маргарыта Ізворска-Елізар'ева таксама не каментуе.

Паводле інфармацыі Tut.by, рэжысёра не зацвердзілі на гэтай пасадзе ў вышэйшых інстанцыях. Але пацвярджэння гэтаму няма.

Маргарыта Ізворска-Елізар'ева нарадзілася ў 1946 годзе ў Балгарыі. Скончыла Балгарскую (1969) і Ленінградскую (1974) кансерваторыі.

У 1975-1994 гадах працавала рэжысёрам Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі, з 1975 года выкладала ў Беларускай кансерваторыі.

У 2002-2009 гадах — мастацкі кіраўнік Нацыянальнага Опернага тэатра Беларусі. Тады оперная і балетная трупы існавалі асобна. Дырэктарам — мастацкім кіраўніком Нацыянальнага тэатра балета Беларусі з'яўляўся яе муж, харэограф Валянцін Елізар'еў.

Сышла з тэатра пасля звальнення Валянціна Елізар'ева. Апошні ў 2018 годзе вярнуўся ў тэатр і займае пасаду яго мастацкага кіраўніка.

Ні Елізар'еў, ні Ізворска-Елізар'ева ніяк не выказаліся падчас падзей жніўня і не пратэставалі супраць звальнення з Оперы па палітычных матывах шэрагу спевакоў і музыкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031