Знайсці
16.02.2021 / 14:21РусŁacБел

У кватэрах затрыманых пад Маладзечнам лыжнікаў праходзяць ператрусы

Пра гэта kraj.by паведаміў муж адной з затрыманых Аляксандр С. У нядзелю міліцыя затрымала пад Маладзечнам 19 лыжнікаў з бел-чырвона-белай атрыбутыкай, нагадвае kraj.by.

МУС

Як распавёў Аляксандр, сёння пасля 13 гадзін да яго дадому прыехалі міліцыянты з пастановай на ператрус. Па яго словах, яны шукалі забароненую атрыбутыку. Канфіскавалі тэлефон жонкі, лісток з гербам «Пагоня» і невялікі бел-чырвона-белы сцяжок.

Аляксандр кажа, што міліцыянты паведамілі яму, што збіраюцца ў дамы і іншых затрыманых.

Таксама ён распавёў, што адразу ў нядзелю каля 17-18 гадзін да яго прыязджалі двое інспектараў па справах непаўналетніх.

«Яны спыталі, ці ведаю я, дзе мая жонка, — кажа маладзечанец. — Я сказаў, што здагадваюся. Яны пацвердзілі, што яна затрыманая, і спыталі, дзе наш 14-гадовы сын. Ён быў дома. Больш пытанняў яны не задавалі. Паводзілі сябе ветліва, карэктна».

Сёння ў судзе Маладзечанскага раёна прайшло першае пасяджэнне па справе лыжнікаў. Са слоў сваякоў, адна з затрыманых пасля суда была адпушчаная дадому.

Міліцыя пахвалілася затрыманнем 19 лыжнікаў пад Маладзечнам ВІДЭА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031