Знайсці
15.02.2021 / 21:45РусŁacБел

У снежні 2019 года ва Ухані ўжо было 13 штамаў каранавіруса

Эксперты Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ), якія займаюцца вывучэннем паходжання каранавіруса ў Кітаі, выявілі некалькі прыкмет больш ранняга распаўсюджвання інфекцыі ў 2019 годзе. У прыватнасці, упершыню ўстаноўлена, што ўжо ў снежні больш за дзясятак штамаў SARS-COV-2 існавала ў горадзе Ухань, дзе адбылася першая ўспышка каранавіруснай інфекцыі, піша The Independent.

Эксперты СААЗ змаглі выявіць 13 магчымых варыянтаў віруса SARS-COV-2.

Эксперты СААЗ раней не выключылі, што каранаірус у Кітаі мог пачаць распаўсюджвацца раней за снежань 2019 года. Такім чынам, за два месяцы да таго, як Кітай афіцыйна абвясціў аб выяўленні SARS-COV-2 ва Ухані, у цэнтральнай частцы краіны з падобнымі сімптомамі шпіталізавалі каля 90 чалавек.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031