Знайсці
05.02.2021 / 18:59РусŁacБел

У Гомелі за палітыку судзілі 15-гадовага

У Гомелі вынеслі прысуд 15-гадоваму юнаку з Добруша, які адміністраваў тэлеграм-канал «Даныя карнікаў Беларусі», паведамляе гомельскае тэлебачанне.

Суддзя вырашыў адправіць падлетка ў спецыяльную выхаваўчую ўстанову закрытага тыпу на два гады. Верагодна, хлопец стане самым маладым палітвязнем краіны.

Падлетка ўдалося вылічыць у кастрычніку таго года. Тэлеграм-канал непаўналетні напаўняў персанальнымі звесткамі супрацоўнікаў міліцыі Гомельшчыны.

Сілавікі абяцалі праверыць, ці не парушыў падлетак адразу чатыры артыкулы Крымінальнага кодэкса:

  • Паклёп,
  • Публічная абраза прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў,
  • Незаконны збор або распаўсюд інфармацыі аб прыватным жыцці,
  • Махлярства.

Аднак па ўсіх гэтых артыкулах крымінальная адказнасць пачынаецца ў 16 гадоў. Добрушскага падлетка пакараць па іх немагчыма.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930