Знайсці
03.02.2021 / 13:02РусŁacБел

Рубель сёння патаннеў да трох валют. У даляра — гадавы максімум

На таргах на біржы даляр вырас на адну капейку (+0,0111) да 2,6404 беларускага.

Гэта рэкорднае значэнне з пачатку года. 30 снежня 2020 даляр скончыў год з вынікам 2,5789, а максімум за ўвесь час быў 28 жніўня — 2,6631.

Еўра сёння вырас зусім нязначна (+0,0002) да 3,1764. Максімум быў 3,1798 у канцы студзеня.

Расійскі рубель падаражэў на 0,0024 да 3,4694 за 100 адзінак. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031