27.01.2021 / 12:13
 
У адміністрацыі калінкавіцкага завода новыя вокны паставілі ручкамі на двор? ФОТАФАКТ
У Рэдакцыю даслалі фотаздымак, на якім бачна, што частка вокнаў адміністрацыйнага будынка Калінкавіцкага завода бытавой хіміі нібыта павінна адкрывацца вонкі. Яны ўсталяваныя ручкамі на двор. «Кур’ёзы будаўніцтва? Як можна было пераблытаць шклопакеты і ўсталяваць не тым бокам?» — задаўся пытаннем чытач.
Як высветлілася, так было зроблена спецыяльна. На заводзе «НН» патлумачылі, што пры замене вокнаў адмыслова рабілі іх з ручкамі вонку. З клопатам пра будучыню, калі працаўнікам зможа спатрэбіцца эвакуацыя.
З іншага боку ручкі на шклопакетах таксама ёсць, перажываць не варта. Згаданыя вокны якраз выходзяць на аварыйную лесвіцу, і пры неабходнасці паслужаць дадатковым выхадам, які змогуць адкрыць і ратавальнікі, і самі працаўнікі прадпрыемства.
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Аляксандр Лукашэнка: Віктар сёння ж будзе звольнены з пасады памочніка прэзідэнта па нацыянальнай бяспецы
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
«Новы прэм’ер, імаверна, і зменіць Лукашэнку»: што расійскія СМІ пішуць пра сустрэчу Пуціна і Лукашэнкі
Беёнсэ з'явілася на публіцы ў празрыстай сукенцы ФОТА
 
НАСА апублікавала ВІДЭА пасадкі на Марс
 
▸
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера