Знайсці
24.01.2021 / 20:23РусŁacБел

У Мінску шукаюць «Рэно», які збіў на святлафоры дзяўчыну і з'ехаў з месца здарэння

Сёння, 24 студзеня, каля 17:40 «Рэно» белага колеру рухаўся па вуліцы Каліноўскага з боку вуліцы Кнорына ў напрамку Славінскага.

На рэгуляваным пешаходным пераходзе каля дома №55, праязджаючы на чырвонае, здзейсніў наезд на пешахода, 2003 года нараджэння, якая пераходзіла дарогу на зялёнае злева направа па ходзе руху аўтамабіля.

Кіроўца з месца здарэння з'ехаў. ДАІ шукае яго. Дзяўчына атрымала цялесныя пашкоджанні і была дастаўлена ў бальніцу.

Хутчэй за ўсе, гэта быў белы «Рэно-19», год выпуску пасля 1993, транзітныя нумары, у нумары прысутнічае лічба 5.

ДАІ просіць відавочцаў інцыдэнту паведаміць пра гэта ў міліцыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930