Знайсці
20.01.2021 / 09:50

Аднаго з экс-кіраўнікоў Скідзельскага цукровага камбіната асудзілі на пяць гадоў калоніі

Аднаго з экс-кіраўнікоў Скідзельскага цукровага камбіната асудзілі на пяць гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Павялічыць

Фота «Радыё Свабода»

Пра гэта паведамілі Hrodna.life ў Гродзенскім раённым судзе.

Прысуд вынеслі 19 студзеня. Мужчыну прызналі вінаватым паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 430 КК — Атрыманне хабару і атрыманне хабару паўторна. Таксама экс-кіраўніку трэба будзе выплаціць штраф у 500 базавых велічынь — 14 500 рублёў. Ён на пяць гадоў пазбаўлены права займаць пасады, звязаныя з выкананнем адміністрацыйна-гаспадарчых і арганізацыйна-распарадчых абавязкаў.

Мужчыну пакінулі пад вартай. У яго ёсць 10 дзён на абскарджанне прысуду, пакуль ён не ўступіў у законную сілу.

Справу перадалі ў суд у пачатку снежня 2020. Тады пісалася, што абвінавачаны — былы намеснік гендырэктара Скідзельскага цукровага камбіната Сяргей Кулікоўскі. Яго затрымалі ў ліпені 2020. На камбінаце ён адказваў за набыццё і перапрацоўку цукровых буракоў і сырца.

Справа Кулікоўскага не звязана з гучнай «цукровай справай», якая пачалася, калі 24 студзеня ў небе над Польшчай разгарнулі самалёт «Белавія» з Мінска ў Мюнхен. Самалёт пасадзілі ў Гродне. Праз некалькі дзён стала вядома, што затрымалі дырэктароў усіх чатырох беларускіх цукровых заводаў. Справу расследавалі ў КДБ. 

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
люты сакавік красавік
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31