Знайсці
17.01.2021 / 14:29РусŁacБел

Адначасова з былым і цяперашнім міністрамі аховы здароўя ордэн атрымала кіраўніца Белстата

16 студзеня Аляксандр Лукашэнка ўручыў ордэны, медалі і падзякі прэзідэнта дзяржаўным дзеячам, артыстам і супрацоўнікам сродкаў масавай інфармацыі.

Звярнулі ўвагу «пакеты» ўзнагароджаных. Напачатку названыя Міхаіл Мясніковіч і Наталля Качанава. Першы ўзнагароджаны ордэнам Айчыны ІІ ступені. Другая атрымала з рук Аляксандра Лукашэнкі ордэн Айчыны ІІІ ступені.

Ордэн Айчыны ІІІ ступені атрымаў і адзін з «губернатараў», вельмі нядаўна прызначаны — кіраўнік Гродзенскай вобласці Уладзімір Каранік.

Раней ён быў міністрам аховы здароўя. Старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Іна Мядзведзева і міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч удастоены ордэна Пашаны.

Варта адзначыць, што Белстат у 2020 годзе ўпершыню ў сваёй гісторыі засакрэціў статыстыку смяротнасці ў краіне. Беларусь — адзіная еўрапейская краіна, якая так зрабіла.

Акрамя таго, узнагароды ніжэйшага рангу атрымала вялікая група прапагандыстаў радыкальнага толку. Медалём «За адвагу» ўзнагароджаны спецыяльны карэспандэнт тэлеканала СТБ Рыгор Азаронак, медалём «За працоўныя заслугі» — аглядальнік аддзела выдавецкага дома «Беларусь сегодня» Андрэй Мукавозчык і галоўны саветнік прэс-службы Прэзідэнта Валерый Шульга, медалём Францыска Скарыны — рэдактар аддзела выдавецкага дома «Беларусь сегодня» Дзмітрый Крат і спецыяльны карэспандэнт тэлеканала АНТ Ігар Тур.

Акрамя іх, узнагароды атрымала група артыстаў, якая адзначылася ўдзелам у аўтапрабегах за Аляксандра Лукашэнку, канцэртах у яго падтрымку і барацьбе з беларускай нацыянальнай сімволікай.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930