Знайсці
16.01.2021 / 22:21РусŁacБел

Лукашэнка прадказаў заняпад інтэрнэту яшчэ пры ягоным жыцці

Пра гэта ён заявіў у суботу на прыёме на стары Новы год.

Лукашэнка з вядучым АНТ Аляксандрам Аверкавым. Фота president.gov.by

«Апошнім часам пайшлі за тымі, хто кажа, што і тэлебачанне, тэлевізар, і газета зжылі сябе, і кніга таксама. Вы ведаеце, камусьці гэта трэба, каб прынізіць ролю класічных сродкаў масавай інфармацыі. Не рабіце гэтага. Мы яго ігнараваць не павінны. Гэта, як сёння мы пабачылі, інтэрнэт і рознага роду тэлеграм-каналы і іншае. Мы ўбачылі, што гэта вельмі магутная, моцная зброя. Але гэта зброя толькі ў нейкай частцы назаўжды. Вось паглядзіце, нават пры маім жыцці, не кажучы ўжо пра вас, вы ўбачыце заняпад вось гэтага феерверку, што ўспыхнуў — інтэрнэт. Я хілю вас да таго, што не адмаўляйцеся ад гэтай класікі. Тэлевізар — гэта лад жыцця, гэта лад мыслення. Так сёння многія дасталі і пачалі тыкаць у гэты айфон, тэлефон розных марак. Але калі вы зайшлі ў сталовую, націснулі кнопку, і глядзіце экран. Прыйшлі ў госці, там абавязкова працуе тэлевізар. Гэта трэба зберагчы», — лічыць Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930