Знайсці
12.01.2021 / 08:10РусŁacБел

Міністр здароўя пра каранавірус: Да сярэдзіны — канца лютага будзе падзенне, затым, магчыма, невялікі рост

Словы міністра аховы здароўя Дзмітрыя Піневіча цытуе тэлеграм-канал ведамства.

Паводле яго, «яшчэ да Новага года спецыялісты заўважылі ўстойлівую тэндэнцыю па зніжэнні захворвання, яна тычыцца ўсіх рэгіёнаў. Зыходзячы з атрыманых звестак, было прынята рашэнне аб выхадзе некаторых устаноў з рэжыму працы «інфекцыйных стацыянараў».

Так, у Мінску да звычайнага рэжыму працы вяртаецца 2-і радзільны дом. Паэтапна, да працы па сваім профілі, пераходзіць Рэспубліканская клінічная бальніца медыцынскай рэабілітацыі (Аксакаўшчына).

Медыкі прагназуюць, што пасля выходных, на працягу некалькіх дзён, будзе ісці рост колькасці зваротаў, што звязана з так званым «адтэрмінаваным зваротам». Гэта штогадовая тэндэнцыя, якая была і да пандэміі.

Затым, як чакаецца, захворванне пойдзе на спад, але рэзкага зніжэння чакаць не варта.

— Я думаю, да сярэдзіны — канца лютага будзе падзенне, затым, магчыма, невялікі рост, звязаны з прыходам звычайных эпідэмічных захворванняў, у прыватнасці, грыпу, — сказаў міністр. — Але мы мяркуем, што своечасова праведзеная вакцынацыя (у гэтым годзе вакцынавана больш за 40% насельніцтва) дазваляе прагназаваць невысокі ўздым захворвання. Да пачатку вясны мы ўбачым эфект ад вакцынацыі [ад грыпу].

Дзмітрый Піневіч таксама адзначыў зніжэнне колькасці цяжкіх пацыентаў на 10-15%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031