Знайсці
11.01.2021 / 20:39

Гомельскую настаўніцу пакаралі «суткамі» за карагод у лесе

11 студзеня суд Цэнтральнага раёну пакараў арыштам на трое сутак 57-гадовую настаўніцу. Міліцыя абвінаваціла яе ў «несанкцыянаваным мітынгу» — так праваахоўныя органы расцанілі карагод у лесе вакол ялінкі, піша Свабода.

Справу разглядаў судзьдзя Сяргей Кармановіч.

Алена Літвінава пяць сутак да суду — з 6 студзеня — была ў ізалятары часовага ўтрыманьня, хоць заканадаўства дазваляе трымаць чалавека па адміністрацыйнай справе да суду толькі 72 гадзіны.

«Тры разы ў ізалятары я прасіла выклікаць мне лекара, бо было блага з сэрцам, але на мае скаргі ніхто не рэагаваў», — адзначыла перад судом жыхарка Гомля.

Адвакатка далучыла да справы мэдычныя дакумэнты, якія сьведчаць пра захворваньні, і бальнічны ліст. На момант затрыманьня, 6 студзеня, настаўніца хварэла і лячылася амбуляторна. Вечарам 6 студзеня яна зьбіралася ў царкву на службу з нагоды Раства, а апынулася ў ІЧУ. У яе дома прайшоў вобшук. «Мне нічога не тлумачылі — што шукаюць, зь якой нагоды праходзіць вобшук», — казала на судзе Алена.

Адвакатка зьвярнула ўвагу, што Алене не перадалі лекі, не аказвалі мэдычную дапамогу, трымалі больш за 72 гадзіны.

«Правапарушэньне не даказанае. Маёй падабароннай не тлумачылі правы і абавязкі. Доказы ў справе — скрыншоты і здымкі, мая падабаронная не пацьвердзіла, яна на іх ці не. Лічу, што гэтыя доказы недапушчальныя, справу трэба спыніць», — казала адвакатка.

Паводле міліцэйскага пратаколу, 25 сьнежня Алена «без дазволу выканкаму прыняла актыўны ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу ў лясным масіве каля вёскі Новая Бухалаўка». Тады група жыхароў Гомля зладзіла навагодні пікнік — вадзілі ў лесе карагод вакол ялінкі, смажылі сала. Усе былі ў масках. Некаторыя мелі бел-чырвона-белыя сьцягі. За гэты пікнік 59-гадовая жыхарка Гомля цяпер адбывае 7-дзённы арышт.

Судзьдзя патлумачыў, што па міліцэйскіх дакумэнтах настаўніца была затрыманая 9 студзеня. Што яна рабіла з 6 студзеня па 9 студзеня ў ІЧУ — не далі адказ ні міліцыянты, ні суд. Участковы Арцём Жаўняк патлумачыў пасьля суду, што «6 студзеня яна была затрымана па адным эпізодзе, 9 студзеня — па іншым».

Судзьдзя параіў скардзіцца, калі нешта не зразумела. Суд сказаў лічыць пакараньне з 9 студзеня, участковы — з 6 студзеня.

Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
люты сакавік красавік
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31