Знайсці
06.01.2021 / 14:40РусŁacБел

Мінгарвыканкам: Знакавы магазін «Акіян» нікуды не дзенецца, а застанецца на сваім месцы

Жарсці вакол сталічнага магазіна «Акіян», што на рагу праспекта Незалежнасці і вуліцы Казлова, не сціхаюць ужо некалькі дзён. Казалася, што крама нібыта пераходзіць у рукі новага ўласніка, а менавіта «Віталюра».

— Усё ў парадку, — патлумачыла «Мінск-навінам» начальніца Галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг Мінгарвыканкама Ніна Емяльянава. — Справа ў тым, што гэта памяшканне знаходзіцца ў дзяржаўнай уласнасці і яно здадзена ў арэнду таварыству з дадатковай адказнасцю «Магазін «Акіян». Калі крама адмаўляецца ад арэнды, то тады гэта памяшканне адправіцца на аўкцыён.

Але «Акіян» не збіраецца адмаўляцца ад арэнды, як паведаміла мне яго дырэктар. Да таго ж сам «Акіян» не можа здаць памяшканне іншай юрыдычнай асобе.

Емяльянава запэўніла, што крама, за многія гады ўпадабаная мінчанам, не мяняе ні фармат, ні ўласніка, ні арандатара.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031