Знайсці
05.01.2021 / 18:44

300 «спартоўцаў»: ліст у падтрымку Лукашэнкі падпісваюць нават прыбіральшчыцы

30 снежня Нацыянальны алімпійскі камітэт бадзёра даў справаздачу, што ліст спартсменаў у падтрымку дзейнай улады падпісалі пяць тысяч чалавек. Пяцітысячнай падпісанткай стала экс-гімнастка Антаніна Кошаль, залатая медалістка Алімпійскіх гульняў 1972 года, заўважае «Еўрарадыё».

Спартыўны сайт «Трибуна» заўважыў, што дзесьці з 4700-х нумароў у спісе сталі часта сустракацца падпісанты, у каго ў графе дасягненняў значылася «спартсмен-аматар». На апошнія тры сотні запісаў такіх — ажно 117. «Еўрарадыё» вырашыла паглядзець, што за «аматары» падпісаліся пад лістом спартсменаў і ці маюць яны наогул нейкае дачыненне да спорту.

Аматары з райвыканкама

У лік першых падпісантаў ліста як спартсмены-першаразраднікі трапіў цэлы пачак чыноўнікаў са Светлагорска. Не падвёў Светлагорскі раён і на дыстанцыі ў апошнія 300 подпісаў. Гэтым разам у спісе знайшоўся старшыня Светлагорскага райвыканкама Дзмітрый Алейнікаў (№4852), а вакол яго — россып чыноўнікаў-аматараў. Тут амаль усе: кіраўнік спраў Вячаслаў Дзікун, кіраўнік аддзела па рабоце са зваротамі Алена Швец, начальнік фінансавага аддзела Святлана Казімярчук і яе намесніца Святлана Клімянок. Тры «Наталлі» з аддзела адукацыі: Наталля Шаціла, Наталля Салавей і Наталля Шастакова. Кіраўнік ідэалагічнага аддзела Ала Манькевіч, яе намесніца Марына Гравюшава і галоўны спецыяліст аддзела Ірына Шынкарэнка. Дзве супрацоўніцы аддзела арганізацыйна-кадравай работы — Юлія Ісаенка і Ірына Ембулаева.

Павялічыць

Тут жа — Готсднір Наталля (Наталья) Алегаўна (№4850). Чалавека з такім прозвішчам Google не ведае. Затое ведае Наталлю Готсдынер (Наталию Готсдинер), выкладчыка дзіцячай школы мастацтваў у Чыркавічах, аграгарадку ў Светлагорскім раёне. І тут адразу два пытанні:

1. Што выкладчык школы мастацтваў робіць у спісе спартсменаў?

2. Пры якіх абставінах Наталля Алегаўна пакінула свой подпіс пад спісам, калі нават не змагла правільна напісаць свае імя і прозвішча?

Загадчык гаспадаркі — баскетбаліст са Скідзеля

Адзначылася і Скідзельская дзіцяча-юнацкая спартыўная школа. Яна запісала 24 сваіх супрацоўнікаў у «баскетбол». Ніякіх разрадаў і спартыўных дасягненняў. Толькі кароткі подпіс «спецыяліст Скідзельскай ДЮСШ». Хто сярод іх? Дырэктар Аляксандр Фурманаў, супрацоўніца аддзела кадраў Паліна Сінкевіч, бухгалтары Аксана Саўко і Вераніка Чабатарэвіч, намеснік дырэктара па адміністрацыйна-гаспадарчай рабоце Сяргей Жытко і яшчэ 19 супрацоўнікаў школы, пра якія нічога не вядома.

Павялічыць

Цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі «Стайкі» запісаў 16 супрацоўнікаў у раздзел «адзінаборствы». Сярод іх начальнік вучэбна-спартыўнага аддзела Валерый Цімаховіч, вядучы юрысконсульт Алена Бондар і Галіна Гучак, якая была ў складзе выбаркамаў з прэзідэнцкіх выбараў 2015 года. І яшчэ 13 розных работнікаў цэнтра.

Павялічыць

І зноў Светлагорск. Самы спартыўны раён!

Знайшліся сярод «спартсменаў» і супрацоўнікі светлагорскай міліцыі. Падпісантамі ліста сталі кіраўнік РАУС Аляксандр Зязетка, яго першы намеснік начальніка аддзела Дэпартамента аховы Аляксей Марочка і намеснік па ідэалагічнай рабоце Аляксей Матусевіч.

Ёсць сярод падпісантаў і сябры Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі: старшыня Светлагорскага раённага аб'яднання прафсаюзаў Ларыса Вяраксіч, кіраўнік раённага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Ірына Клімянок, аграпрамысловага комплексу Міхаіл Новік.

Павялічыць

Прыбіральшчыцы з клюшкамі з Ліды

Лідская ДЮСШ запісала 24 сваіх супрацоўнікаў у «хакей з шайбай». Сярод іх бухгалтар Ларыса Дубатоўка, інжынер Барыс Буйко і дзве прыбіральшчыцы Алена Нос і Яніна Іодка.

Тут, вядома, нейкая нестыкоўка. Чаму прыбіральшчыц запісалі ў хакей? Трэба было ў кёрлінг!

Чым бліжэй быў запаветны «пяцітысячны» подпіс, тым больш у спісе з'яўлялася дзіўных «падпісантаў». Прыбіральшчыцы, інжынеры, супрацоўнікі МУС. Адзначыліся сярод «апошніх трохсот» і кіраўнікі «Чыжоўка-Арэны»: начальнік аховы Ігар Жораў, намеснікі гендырэктара Станіслаў Максімовіч, Андрэй Карабанюк і Павел Сцяпанаў, начальніца аддзела арганізацыі спартыўных мерапрыемстваў Таццяна Сокарава.

Сярод падпісантаў апынуўся нават ветэрынарны лекар «ГАЦАР па прыкладных відах спорту» Уладзімір Патылкін (№4222). А жывёл за што?

Еўрарадыё

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
люты сакавік красавік
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31