Даслаць навіну
Знайсці
03.12.2020 / 16:30

«Пакуль, шчыра кажучы, шок». На «Нафтане» звальняюць вядомую актывістку Вольгу Брыцікаву

Павялічыць

«Веснік Нафтана»

На ААТ «Нафтан» звальняюць начальніка аддзела рэалізацыі нафтапрадуктаў Вольгу Брыцікаву — адну з актыўных удзельніц пратэснага руху на прадпрыемстве, якая запомнілася многім яшчэ падчас жнівеньскіх падзей. Вольга распавяла Tut.by, што сёння ў яе апошні працоўны дзень, а звальненне звязанае з пазбаўленнем яе доступу да дзяржаўнай таямніцы.

— Так, сапраўды, сёння мяне азнаёмілі з загадам аб маім звальненні ў сувязі з пазбаўленнем мяне доступу да дзяржтаямніцы. Гэта значыць, спачатку быў загад аб пазбаўленні доступу да дзяржтаямніцы, а потым на падставе гэтага — звальненне. Згодна з Працоўным кодэксам такая опцыя сапраўды існуе, — кажа Вольга Брыцікава. — Я была гатовая да барацьбы з тым, што нам увесь час спрабуюць прыпісаць парушэнне працоўнай дысцыпліны, але ў маім выпадку справа аказалася ў іншым. Зараз я павінна спачатку ўважліва прачытаць падставы для пазбаўлення мяне доступу да дзяржтаямніцы і разабрацца з гэтым. Пакуль, шчыра кажучы, шок.

Вольга Брыцікава працуе на «Нафтане» 16 гадоў. 17 жніўня на сустрэчы работнікаў «Нафтана» з тагачасным кіраўніком КДК Іванам Церцелем яна агучвала патрабаванні да рэспубліканскіх і мясцовых уладаў, а таксама кіраўніцтва прадпрыемства ад імя калектыву.

У верасні Вольга распавядала, што ўпершыню за ўсе гады працы атрымала дысцыплінарнае спагнанне ў выглядзе вымовы і пазбаўлення прэміі за прагул 20 жніўня, калі яна разам з калегам падлічвала подпісы работнікаў за страйк. А ў кастрычніку некалькім «нафтанаўцам», у тым ліку Вользе, прыйшлі павесткі ў пракуратуру з-за здымак відэазвароту ў падтрымку беларусаў.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31