Знайсці
03.12.2020 / 07:39РусŁacБел

Кіраўнік НАТА заклікаў Мінск і Маскву паважаць правы беларускіх грамадзян

Паўночнаатлантычная рада на ўзроўні кіраўнікоў МЗС абмеркавала сітуацыю ў Беларусі і заклікала Мінск і Маскву «паважаць правы беларускіх грамадзян». Пра гэта заявіў у сераду генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг па выніках апошняй у гэтым годзе відэаканферэнцыі кіраўнікоў МЗС НАТА.

«Міністры абмяркоўвалі сітуацыю ў Беларусі, а таксама ў Нагорным Карабаху. І Мінск, і Масква павінны паважаць дэмакратычныя правы беларускіх грамадзян на вызначэнне ўласнай будучыні і на ўсёабдымны палітычны дыялог», — заявіў ён.

Столтэнберг ніяк не пракаментаваў заяву Аляксандра Лукашэнкі, які раней у сераду на Саміце лідараў краін АДКБ абвінаваціў НАТА ў стварэнні ваеннай групоўкі для захопу заходніх беларускіх зямель.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031