Знайсці
26.11.2020 / 15:33РусŁacБел

Меркель заклікала немцаў рыхтавацца да працяглага лакдаўну

Жыхарам Нямеччыны варта настроіцца на тое, што абмежавальныя меры застануцца ў сіле як мінімум да студзеня і моцныя паслабленні ў найбліжэйшы час не плануюцца. Аб гэтым заявіла канцлер ФРГ Ангела Меркель (Angela Merkel), выступаючы з урадавым заявай перад бундэстагам, піша Deutsche Welle.

Частковы лакдаўн будзе адменены не раней за пачатак студзеня, прынамсі на большай частцы тэрыторыі краіны, патлумачыла канцлер.

Сутачны прырост колькасці заражаных каранавірусам не зніжаецца, паслабленні абмежаванняў немагчымыя, патлумачыла Меркель.

«Нашай мэтай было і застаецца зніжэнне колькасці інфікаваных настолькі, каб ведамствы па справах аховы здароўя маглі адсочваць і спыняць ланцужкі заражэння», — працягнула канцлер, патлумачыўшы, што гаворка ідзе пра паказчык не больш за 50 выпадкаў заражэння на 100 тысяч насельніцтва за 7 дзён.

Гэта варта зрабіць прынамсі за тыдзень да сустрэч з пажылымі сваякамі ў каталіцкія Каляды 24 снежня, каб свята было «бяспечным», адзначыла кіраўнік урада. Паводле яе слоў, «нас зноў, без сумневу, чакаюць цяжкія месяцы».

Nashaniva.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031