Знайсці
13.11.2020 / 17:39

«Я ў шоку ад падтрымкі». Бацька чацвярых дзяцей, якога затрымалі за плакат каля школы, выйшаў пасля 15 сутак 

Пасля 15 сутак арышту выйшаў бацька чацвярых дзяцей Андрэй Асіпенка, якога затрымалі каля школы з плакатам. Гісторыя гэтай сям’і не пакінула беларусаў абыякавымі — многія хацелі дапамагчы жонцы Ірыне, якая засталася з дзецьмі адна. Ужо на наступны дзень Ірына папрасіла спыніць збор, пасля таго як атрымала больш за 500 пераводаў за адзін вечар.

Павялічыць

Лістоў у ізалятар Андрэю не перадавалі. Але пра хвалю падтрымкі, якая абрынулася на яго сям’ю, ён даведаўся ад суседзяў па камеры.

«Хлопцы, якія прыходзілі, пра ўсё гэта расказвалі — пра вялізны водгук з боку беларусаў, фінансавую дапамогу. І я ў шоку, што мае шэраговыя дзеянні выклікалі такі рэзананс.

Вось цяпер з вамі размаўляем — хтосьці пастаянна звоніць, — усміхаецца мужчына. — 

Я не лічу, што тое, што я зрабіў, заслугоўвае такой вялізнай увагі. У нас вельмі шмат людзей, якія і па нядзелях выходзяць, і стужкі вешаюць, і іншай дзейнасцю займаюцца. Было нечаканасцю, што пасля вызвалення шмат бацькоў казалі мне словы падзякі. Падыходзілі самі школьнікі з гімназіі, паказвалі знак «віктары».

29 кастрычніка Андрэй прыйшоў да гімназіі №4 падтрымаць навучэнцаў, якія пелі беларускамоўныя песні на перапынках. «Вучні, вы неверагодныя, ганарымся вамі», — было напісана на яго плакаце.

«Адзінай, хто выказаў незадаволенасць, была настаўніца гімназіі. Яна выйшла з прэтэнзіямі наконт таго, што я стаю тут. «А ці ведаеце вы, як сябе дзеці паводзяць, якія словы яны кажуць!» — абуралася. Я адказаў, што бачу, што яны робяць, і паважаю іх за гэта», — дзеліцца Андрэй.

Павялічыць

У двары гімназіі мужчыну і затрымалі — на вачах у малодшых дзяцей. У МУС пасля пракаментавалі, што сілавікі прыбылі пасля сігналу трывожнай кнопкі — адміністрацыя непакоілася, што невядомы бударажыў розумы дзяцей пратэснымі поглядамі і зрываў навучальны працэс.

Андрэю далі максімум — ён і не спадзяваўся, што суд улічыць яго сямейнае становішча.

«Я дастаткова добра ведаю гэту сістэму. Разумеў, што наяўнасць у мяне чацвярых дзяцей ніяк істотна не паўплывае на рашэнне суда», — кажа ён.

Большасць тэрміну шматдзетны бацька адбываў у Жодзіне. Умовы апісвае коратка: нармальныя. У 10-меснай камеры яго суседзямі была адукаваная і разумная моладзь.

«Асноўны кантынгент — гэта людзі з вышэйшай адукацыяй. Калі выпускаўся, у камеры заставаліся два дырэктары бізнэсу, іпэшнік, музыка, якога пасля дваровага канцэрту затрымалі. Сярод тых, з кім перасякаўся, не было асацыялаў».

Пасля вызвалення Андрэй паспеў пабачыцца толькі з двума сынамі. Ад іх не хавалі, дзе бацька правёў апошнія два тыдні.

«Яны эмацыйна адрэагавалі, бо для іх гэта таксама была шокавая сітуацыя. Дарослыя дзеці, яны ўжо цудоўна разумеюць, што ў нас у краіне адбываецца. І я, як бацька, лічу, яны абавязаны пра гэта ведаць.

Мае дзеці ў курсе гістарычных падзей, звязаных з Беларуссю. У курсе, якую шкоду краіне нанесла савецкая ўлада, якая ў нас нацыянальная сімволіка».

Гэты вечар шматдзетны бацька плануе нарэшце правесці з сям’ёй.

Наталля Лубнеўская

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28