Знайсці
10.11.2020 / 08:59РусŁacБел

Памёр ксёндз Леанід Мозгель. Днём раней памерла яго мама. У іх, магчыма, быў кавід

catholicnews.by

9 лістапада адышоў у вечнасць ксёндз Леанід Мозгель, пробашч парафіі Унебаўшэсця Пана ў Дзеркаўшчыне (Глыбоцкі дэканат). Днём раней, 8 лістапада, памерла маці кс. Леаніда Станіслава Мозгель, піша catholic.by.

Ксёндз Леанід нарадзіўся 26 снежня 1968 года ў в. Карэвічы (Гродзеншчына). Скончыў Вышэйшую духоўную семінарыю ў Гродне ў 2001 г. 

Працаваў у парафіях у Ветрыне, Фарынаве, Блізніцы, Бягомлі, Павяцці, Ідолце і Дзеркаўшчыне на Віцебшчыне. Духавенства і вернікі Віцебскай дыяцэзіі ведаюць яго як пабожнага, сумленнага і добрага пастыра.

Вернікі кажуць пра ксяндза як пра вельмі добрага чалавека і адказнага святара, піша Tut.by

- Нябожчык ксёндз працаваў у нашай парафіі ў Дзеркаўшчыне больш за год, А да гэтага служыў у Павяцці Мёрскага раёна. Але за гэты кароткі час мясцовыя прыхаджане паспелі яго палюбіць.

— Смерць нашага ксяндза — боль і трывога для ўсёй парафіі. Людзі плачуць. Ксёндз быў вельмі дастойны і як чалавек, і як святар, — расказвае Tut.by мясцовая жыхарка Ганна. — Да яго можна было звярнуцца і з бядой, і з радасцю. І ён заўсёды дапамагаў: малітвай, добрым словам, слушнымі парадамі. Гэта быў вельмі пазітыўны чалавек, заўсёды з усмешкай. Нёс слова Божае і рабіў гэта цікава, зразумела для людзей. Быў даступны для вернікаў: аніякай дыстанцыі, субардынацыі.

Па словах Ганны, 82-гадовую маці ксяндза Станіслава Мозгель ў бальніцу забралі «ці то з ціскам, ці то з каранавірусам»:

— Жанчына перанесла раней два інсульты.

Потым захварэў і ксёндз.

— Спачатку быў дома з тэмпературай. Затым лёг у бальніцу ў Глыбокім. Адтуль — у коме — яго перавезлі ў Віцебск. А прыкладна 4−5 тыдняў таму ксёндз Леанід замяняў хворага святара на службе ў касцёле ў вёсцы Празарокі. Людзі казалі, што там — каранавірус. Аднак жа гэта ягоны святарскі абавязак, ён не мог адмовіць, не паехаць.

catholicnews.by

Леанід Мазгель вельмі любіў галубоў, у Дзеркаўшчыне ў яго былі дзве галубятні. Адну з іх святару дапамаглі пабудаваць мясцовыя жыхар

— Калі ксёндз Леанід куды-небудзь ад’язджаў, за галубамі даглядалі вяскоўцы, — говорит Анна.

— Я люблю прыгажосць, — казаў ён. — Гэтыя птушкі такія нявінныя. Глядзіш на іх — і сэрца радуецца. Акрамя таго, хачу гэтым самым нагадаць людзям пра беражлівыя адносіны да прыроды. Прырода — расліны і жывёлы — гэта Божы дар. А чалавек мае ўладу панаваць над усім гэтым. Толькі рабіць гэта павінен з любоўю і адказна.

Сёння і заўтра ў Дзеркаўшчыне пройдзе развітанне з ксяндзом Леанідам і яго мамай, а 11-12 лістапада развітанне з пахаваннем у Старых Васілішках.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930