Знайсці
03.11.2020 / 14:53

«Маўчаць і прагібацца я не быў гатовы». Звольніўся яшчэ адзін выкладчык Вайсковай акадэміі, падпалкоўнік

42-гадовы падпалкоўнік Фёдар Кандзіранда працаваў выкладчыкам з 2008 года. Выкладаў тактыку.

Павялічыць

«Спецыфіка акадэміі ў тым, што бяруць практыкаў, якія не маюць педагагічнай адукацыі. Я служыў 5 гадоў у Слоніме ў 11-й механізаванай брыгадзе, а педадукацыю ўжо атрымаў пазней, — тлумачыць Кандзіранда.

— А цяпер так выйшла, што давялося пакінуць любімую працу. Не магу больш там заставацца па палітычных прычынах. Я гатовы быў працягваць вучыць дзяцей, але маўчаць, прагібацца і лізаць што-небудзь я ніколі не быў гатовы».

Да канца кантракта было менш за год, але Кандзіранда ўпэўнены, што яго б звольнілі па артыкуле, кажа, знайшлі б за што.

«Жыць з маёй пазіцыяй мне б не далі.

Першапачаткова я напісаў заяву на звальненне па ўзгадненні бакоў. Гэта я зрабіў адразу пасля падзей 9-11 жніўня, папрасіў звольніць мяне, бо я не прызнаю вынікі выбараў. Я адкрыта сказаў — я так не магу, было перавышэнне сілы. Ісці і біць свой народ, калі будзе загад, я не гатовы. Лічу, што гэта быў прыгожы афіцэрскі ўчынак, — тлумачыць Фёдар Кандзіранда. — Але, як мне сказалі ў аддзеле кадраў — пазіцыя Мінабароны, каб усіх звальняць па артыкуле. І таму я атрымліваў спагнанне за спагнаннем і ў выніку мяне звольнілі за сістэматычнае парушэнне умоў кантракту, здзейсненае больш за 2 разы за год».

Цяпер Кандзіранда не толькі беспрацоўны. Ён яшчэ вінен працадаўцу буйную суму. 4690 рублёў яму трэба вярнуць Акадэміі.

«Буду шукаць працу. Хацелася б сысці ў айці, бо нават мая служба ў войску была звязаная з камп’ютарамі, я рабіў віртуальную экспазіцыю музея, напрыклад. Трохі ведаю мовы праграмавання, таму далей хацелася б вучыцца і працаваць у гэтым напрамку. Рабіць свет лепшым, — кажа ўжо былы выкладчык. — Я жанаты, маю дачку. Але жонка мяне падтрымала. Ды і рашэнне сыходзіць не было спантанным, мы ж бачылі, што адбывалася перад выбарамі, падчас іх і кульмінацыю — 9-11 жніўня. З блізкіх, на шчасце, ніхто не пацярпеў, але знаёмыя пацярпелі. Крымінальных спраў на тых, хто біў і зневажаў людзей, не завялі.

Я і сам разумею, што могуць цяпер адправіць на суткі і што я, як любы грамадзянін, абсалютна безабаронны. Але чаго баяцца. «Не сядзеў, не беларус» — ёсць такая прымаўка».

Таксама Кандзіранда падзяліўся сваім меркаваннем наконт ініцыятывы Мінабароны па «ахове помнікаў ад пратэстоўцаў».

«Тое, што ў час любой «бучы» войска ішло на ахову паштамта, помнікаў — гэта нармальна. Але ж сёння тая частка народа, якая не згодная з выбарамі, выходзіць на вуліцы — і яна ж не збіраецца ганьбіць ніякія помнікі. Людзі ж адэкватныя, яны разумеюць, што такое вайна, што такое гісторыя наша. Таму з аднаго боку, ахова вайскоўцамі Стэлы — гэта залішняе. Але калі Мінабароны прыняло такое рашэнне — то хай салдаты пастаяць, убачаць, колькі людзей выходзіць. Хай убачаць, што гэта не крымінальнікі і прастытуткі, а нармальныя адэкватныя людзі, а часамі і сваякі, знаёмыя саміх вайскоўцаў. Атрымліваецца, гэта нават карысна. Ідэалагічная праца ж у войску праводзіцца такая, што «на тым баку» маргіналы, і вельмі шмат хто верыць у гэта і сапраўды так лічыць», — тлумачыць Фёдар Кандзіранда.

Чытайце таксама:
«Даскакаліся. У вас на вокнах аркушы белай паперы!» Звольнены выкладчык Вайсковай акадэміі

УШ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
люты сакавік красавік
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31