Даслаць навіну
Знайсці
18.08.2020 / 00:01

Абструкцыя, зробленая Лукашэнку работнікамі МЗКЦ, стала наймацнейшым псіхалагічным ударам

Павялічыць

Аляксандр Лукашэнка 16 жніўня. Фота Яўгена Ерчака, PAP.

Работнікі прамысловасці праявілі выключную палітычную свядомасць. Гіганты Беларуськалій і БМЗ усталі цалкам, забастоўку падтрымалі Нафтан (https://t.me/nashaniva/10920), Гродна-Азот, работнікі МТЗ, МАЗ, Маторнага завода, МЭТЗ, Гроднажылбуда, МЗКЦ ды тысяч іншых прадпрыемстваў. Гэта першая такая ўсеагульная акцыя пратэсту прамысловасці ў гісторыі Беларусі. Нават у 1991 рабочыя выступы не былі такія дружныя.

Абструкцыя, зробленая Лукашэнку работнікамі МЗКЦ, стала наймацнейшым псіхалагічным ударам. Ён ехаў на завод, які лічыў аплотам сваёй падтрымкі, а атрымаў у твар не толькі скандаванне «Ухадзі!» (https://t.me/nashaniva/10757), але і жорсткія маты, і выкрык «Афіцэр? Застрэлься! (https://t.me/nashaniva/10810)» Увесь свет правёў паралелі (https://t.me/nashaniva/10763) з апошнімі днямі Чаўшэску.

Дэманстранты сёння ледзьве валаклі ногі (https://t.me/nashaniva/10777) пасля ўчарашняга марафонскага Маршу за свабоду. Тым не менш, вялікія групы цэлы дзень акружалі БТ і АНТ, падтрымліваючы бастуючую там частку калектываў, а ўвечары занялі плошчу Незалежнасці і данеслі гукі надзеі (https://t.me/nashaniva/10900)да палітвязняў на Валадарцы і Акрэсціна. А чарговы гіганцкі мітынг у Гродне прарваўся (https://t.me/nashaniva/10914) на дзяржаўнае ТВ.

Стала вядома, што заўтра Меркель будзе гаварыць з Пуціным пра Беларусь, і гэта выдатна, бо ўцягненасць Еўропы дае гарантыю дапамогі і кантролю з яе боку.

Сёння дэманстранты запатрабавалі адстаўкі міністра Караніка, яму давялося перажыць не самыя прыемныя хвіліны (https://t.me/nashaniva/10859). Думаецца, заўтра тое самае чакае Мінкульт і Бондара — пасля звальнення Паўла Латушкі (https://t.me/nashaniva/10896) і ціску на дырэктара Нясвіжскага (https://t.me/nashaniva/10927) музея. А ў чацвер, калі дэлегацыя ўрада мае віншаваць Белстат са 100-годдзем, гэтае ведамства можа атрымаць сваю порцыю славы: Белстат дагэтуль не апублікаваў статыстыку смяротнасці ў першым паўгоддзі, хоць усе мінулыя гады яны з’яўлялася да канца ліпеня. Многія лічаць, што гэта свядомае замоўчванне сапраўдных наступстваў каранавіруса.

Тэндэнцыя — паводзіны сілавікоў. Падпалкоўнік з Ліды сёння моцна расказаў, як міліцыю рыхтавалі да процізаконных дзеянняў падчас выбараў, а ветэраны «Альфы (https://t.me/nashaniva/10820)» КДБ і сувораўцы маральна падтрымалі пратэсты. Панядзелак быў таксама 5-м запар днём без насілля.

Лукашэнка на МЗКЦ заявіў «Пока вы меня не убьете, других выборов не будет». Аднак забастоўкі на заводах канчаткова дэмаралізавалі яго апарат, які бяздзейнічае і ў якога застаецца, здаецца, толькі адна надзея: што пратэсты выдыхнуцца, згаснуць самі сабой, што пратэстуючым не хопіць энергіі. Або надзея на Расію, якую яшчэ нядаўна малявалі лялькаводам. Але зварот да Масквы можа стаць фатальным для Лукашэнкі крокам, бо яго не пацерпяць нават тыя структуры, якія дагэтуль маўчалі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31