Знайсці
08.08.2020 / 12:42РусŁacБел

«Гэта будзе самае лёгкае рашэнне ў вашым жыцці». Выпускнікі сталічнай беларускамоўнай гімназіі звярнуліся да педагогаў з камісіі

Выпускнікі шматлікіх навучальных устаноў запісалі відэазвароты да педагогаў сваіх школ, якія ўваходзяць у выбарчыя камісіі. Да іх далучылася і 23-я гімназія Мінска з беларускай мовай навучання. «Гэта будзе самае лёгкае рашэнне ў вашым жыцці», — пераконваюць выпускнікі. Яны заклікаюць членаў камісіі не фальсіфікаваць выбараў і паведаміць сапраўдныя вынікі галасавання.

У будынку 23-й гімназіі размешчаныя дзве камісіі.

Участак галасавання № 65 (017 242 87 16) узначальвае намесніца дырэктаркі гімназіі №23 Вандзяева Аксана Савельеўна. Яе намесніца — Зінкевіч Алена Уладзіміраўна. Сакратарка камісіі — Хадаронак Наталля Віктараўна. Тут камісія складзеная з супрацоўнікаў гімназіі, у яе ўваходзіць завуч па выхаваўчай рабоце.

Участак галасавання № 63 (017 243 51 26) узначальвае Іванова Інна Вацлаваўна. Яе намесніца — Сіўцова Святлана Рыгораўна. Сакратарка камісіі — Лабаноўская Валерыя Валераўна. Тут камісія складзеная з прадстаўнікоў іншай установы.

Раней з аналагічнымі зваротамі выступілі выпускнікі Ліцэя БДУ, Гімназіі №1 горада Мінска імя Францішка Скарыны, факультэта радыёфізікі БДУ ды іншыя.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930