Знайсці
06.08.2020 / 13:5315РусŁacБел

Лукашэнка: Некаторых затрымалі з амерыканскімі пашпартамі

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе па выбарах, піша БелТА.

Паводле яго слоў, у Беларусі ўжо затрымалі нямала людзей, якія — і гэта ўжо даказана — ставілі перад сабой мэтай дэстабілізаваць абстаноўку ў краіне. І гаворка далёка не толькі аб затрыманні членаў ПВК.

«Вядомыя імёны, прозвішчы, адрасы, паролі, яўкі. Да цудаў часам даходзіць. СМІ насцярожваюць нас, што нас тут хочуць захапіць амерыканцы, натаўцы. Некаторых людзей затрымалі з амерыканскімі пашпартамі, жанатых на амерыканках, якія працуюць у Дзярждэпе. Але са штыкамі наперавес іх абараняюць расійскія кіраўнікі», — сказаў Лукашэнка.

Ён адзначыў, што ў гэтых хітраспляценнях усё вырашаюць грошы і прыналежнасць да той ці іншай краіне або партыі не мае значэння. «Не важна, амерыканец, дзярждэпавец, прыналежнасць у цябе да дэмакратычнай партыі… Удзельнічалі ў перадвыбарнай кампаніі ў Расіі, атрымалі за гэта добрыя грошы. Сёння хайпуюцца (хайпаваліся) на тэрыторыі Беларусі. Я думаю: амерыканцы пачнуць іх цяпер абараняць. Нічога падобнага, — заўважыў Лукашэнка. — Грошы засцілаюць вочы, пазелянелі ад гэтых грошай: хто плаціць, за таго і спяваюць. Вось адзіная разгадка. І ў нас такіх людзей нямала».

Вядома, што быў затрыманы паліттэхнолаг Віталь Шкляраў. Паведамляецца, што ў яго амерыканскі дыппашпарт. Яго жонка — грамадзянка ЗША, працуе ў пасольстве ў Кіеве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031