Знайсці
06.08.2020 / 12:0410РусŁacБел

Лукашэнка: Ідзе гібрыдная вайна супраць Беларусі, і мы павінны чакаць паскудстваў з любога боку

Дзяржава не дапусціць дэстабілізацыі сітуацыі ў краіне падчас выбараў. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе па бяспецы выбарчай кампаніі, піша БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу кіраўніцтва МУС: праваахоўныя органы для недапушчэння дэстабілізацыі становішча ў краіне і выяўлення падазроных асоб павінны актыўна ўзаемадзейнічаць з насельніцтвам.

Ён заўважыў, што многіх правакатараў удалося затрымаць толькі дзякуючы пільнасці грамадзян.

«Шчыра прызнаюся, і, напэўна, вы мне новага не скажаце: мы не ведаем, на што яны здольныя. Мы нават не ведаем, хто яны. Ці гэта амерыканцы з натаўцамі, ці з Украіны нас хтосьці падціскае, ці нас усходнія браты так моцна «любяць» — мы нават не ведаем.

Ідзе гібрыдная вайна супраць Беларусі, і мы павінны чакаць паскудстваў з любога боку. Што мы, дарэчы, і робім», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031