Знайсці
06.08.2020 / 08:521РусŁacБел

Хворага актывіста Леаніда Кулакова павезлі адбываць арышт 15 сутак

У 7:00 6 жніўня супрацоўнікі міліцыі затрымалі па месцы жыхарства актывіста «Еўрапейскай Беларусі» Леаніда Кулакова, піша spring96.org.

Пазней сяброўка Кулакова Мая Навумава паведаміла праваабаронцам, што актывіста забралі адбываць прысуджаныя яму 15 сутак адміністрацыйнага арышту.

У апошні час Леанід Кулакоў мае вялікія праблемы з высокім ціскам, прымае лекі і практычна не выходзіць з дому.

Яшчэ 19 ліпеня суд Першамайскага раёна Мінска вынес пастанову аб прыцягненні Кулакова да адміністрацыйнай адказнасці па ч. 3 арт 23.34 КаАП (удзел у неснкцыянаваным масавым мерапрыемстве).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031