Знайсці
25.05.2020 / 08:112РусŁacБел

У Расіі збіраюцца запусціць у космас мышэй

Прадпрыемства «Раскосмаса» прапрацавала выгляд біялагічнага спадарожніка «Вяртанне-МКА», на якім пасля 2025 года плануецца запусціць 20 мышэй на вышыню да 200 тысяч кіламетраў на месяц, распавёў ria.ru намеснік дырэктара па навуцы Інстытута медыка-біялагічных праблем РАН Уладзімір Сычоў.

Фінансаванне праекта ажыццяўляецца Федэральнай касмічнай праграмай РФ.

Ён паведаміў, што таксама пасля 2025 года плануецца палёт трэцяга біяспадарожніка «Біён-М». «Мы збіраемся адправіць яго на арбіту вышынёй на 500 кіламетраў. Нам важна паглядзець, як штучная сіла цяжару будзе адбівацца на жывёлах, для чаго на біяспадарожніку ўсталюем цэнтрыфугу», — сказаў Сычоў.

Паводле яго слоў, на другім «Біёне-М», запуск якога адбудзецца ў 2023 годзе, будзе адпрацаваная сістэма ўтрымання мышэй у інтарэсах іх палёту на трэцім «Біёне-М».

«Звычайна ў касмічным палёце мы кормім жывёл пастападобным кормам, з якім яны атрымліваюць і ваду. Гэта не падыходзіць для цэнтрыфугі, дзе мы будзем вымушаныя трымаць жывёл на цвёрдай ежы і асобна даваць ваду», — растлумачыў навуковец.

У сувязі з гэтым, дадаў ён, 15 мышэй на другім «Біёне-М» будуць на цвёрдай ежы, а для піцця ім будуць даваць геліраваную ваду.

У 1973-1996 гадах у космас былі запушчаныя 11 спадарожнікаў «Біён», на якіх ажыццявілі палёты 12 малпаў. Першы спадарожнік «Біён-М» паляцеў у красавіку — маі 2013 года з мышамі, пясчанкамі, геконамі, слімакамі, ракападобнымі, рыбамі і рознымі мікраарганізмамі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031