Знайсці
22.05.2020 / 13:416РусŁacБел

Сусветны банк выдзеліў Беларусі 90 мільёнаў еўра на барацьбу з COVID-19

Фота Надзеі Бужан

Сусветны банк зацвердзіў выдзяленне для Беларусі пакета фінансавай дапамогі на 90 млн еўра для ўмацавання нацыянальнай сістэмы аховы здароўя на фоне пандэміі COVID-19, паведаміла прэс-служба прадстаўніцтва СБ у Беларусі, піша Інтэрфакс.

«Гэты праект дапаможа выратаваць жыцці беларусаў за кошт забеспячэння сістэмы аховы здароўя неабходным абсталяваннем», — заявіў кіраўнік прадстаўніцтва СБ у Беларусі Аляксандр Крэмер.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што «праект прынясе максімальныя вынікі ў спалучэнні з мерамі сацыяльнага дыстанцыявання, уключаючы перанос масавых мерапрыемстваў, скарачэнне фізічнай прысутнасці на працоўным месцы і ў навучальных установах, а таксама абмежаванне неабавязковых перасоўванняў людзей». «Усе гэтыя меры дапамогуць знізіць смяротнасць і змякчыць эканамічныя наступствы ў доўгатэрміновай перспектыве. Чым раней мы іх рэалізуем, тым лепшымі будуць вынікі ў выратаванні чалавечых жыццяў і захаванні сродкаў да існавання», — дадаў Крэмер.

У паведамленні адзначаецца, што сродкі СБ дапамогуць задаволіць неадкладныя патрэбы сістэмы аховы здароўя ў медыцынскім абсталяванні, вырабах медыцынскага прызначэння і навучанні персаналу для вядзення выпадкаў інфекцыі COVID-19 цяжкай ступені, у тым ліку з дапамогай забеспячэння сучаснымі апаратамі ШВЛ, абязбольваючымі сродкамі і антыбіётыкамі, а таксама сродкамі індывідуальнай абароны для работнікаў арганізацый аховы здароўя.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930