Знайсці
13.05.2020 / 17:121РусŁacБел

У Магілёве 12-гадовы школьнік адчыніў дзве машыны, а адну з іх спрабаваў здаць на металалом

У ноч з 4 на 5 красавіка ў Магілёве 12-гадовы школьнік спрабаваў скрасці «Аўдзі» і «Фольксваген», паведамляе тэлеграм-канал «Шукае міліцыя».

Спачатку хлопец зламаў дзвярны замок у Audi, трапіў у салон і паспрабаваў запусціць рухавік, замкнуўшы правады замка запальвання. У яго не атрымалася. Спроба з Volkswagen таксама была правальнай. Тады малады чалавек вырашыў здзейсніць злачынства інакш.

З дапамогай мужчыны, якога ён сустрэў непадалёк, школьнік паспрабаваў адкаціць аўтамабіль да пункта прыёму металалому. План быў такі, каб здаць машыну на металалом, а грошы падзяліць. Аднак супрацоўнікі міліцыі выявілі пакінуты зламыснікамі аўтамабіль, і вярнулі яго ўладальніку.

Хлопца паставяць на ўлік у інспекцыі па справах непаўналетніх, а яго маці прыцягнуць да адказнасці.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930