Даслаць навіну
Знайсці
03.05.2020 / 23:59 10

Паглядзіце першы беларускі бардаўскі КЛІП, алічбаваны з запісу 1995 года. «Дай Бог, каб маё каменне аднойчы іх апякло»

4 мая 2005 года памёр беларускі «пракляты паэт» Анатоль Сыс. Спаўняецца 15-я гадавіна ягонай смерці.

Да гэтай нагоды быў алічбаваны першы беларускі бардаўскі відэакліп 1995 года, на якім бард Андрэй Мельнікаў спявае песню на верш Анатоля Сыса «Маналог Алеся Гаруна» («Гараць камяні ў маім вогнішчы»).

У сярэдзіне 90-х гэты кліп трансляваўся па беларускім тэлебачанні. З таго часу тэлебачанне стала не надта беларускім, і кліп нідзе больш не паказвалі. 

Ацаніце стылістыку таго часу:

Анатоль Сыс пражыў 45 бурных гадоў. Гэты паэт, народжаны ў наддняпроўскай вёсцы Гарошкаў Рэчыцкага раёна, быў знакавай фігурай свайго часу і актыўным удзельнікам змагання за незалежнасць Беларусі.

Вось тэкст песні:

Гараць камяні ў маім вогнішчы,
расцвеленыя агнём,
нібы ваўчаняты ў логвішчы
сонечным прамянём.

У твар мне шугае полымя,
ды я ўсё адно бяру
каменне рукамі голымі
і гэткім, як сам, дару.

Бяруць і да сэрцаў туляць:
няхай нас ратуе боль
і вучыць пра бліжніх думаць,
пра тых, хто гібее ў золь,

пра тых, хто прамёрз да костак,
хто шлях да агню згубіў,
хто д'яблу чырвоным хростам
Айчыну сваю пазбыў.

Дай Бог, каб маё каменне
аднойчы іх апякло,
прымусіла ўстаць з каленяў,
пайсці на маё святло.

Я — тут! Я шугаю полымем!
Праз боль я з сябе бяру
каменне рукамі голымі
і гэткім, як сам, дару.

Дай Бог, каб маё каменне
Жар-птахам дайсці змагло
да тысячных пакаленняў
і сэрцы іх апякло!

Сяргей Гезгала

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

17
Быхау / адказаць
04.05.2020 / 14:35
При СССР поддерживали культуру, а при рынке масс культура побеждает во всем и прибыль важнее. Люди поменялись да и всё, а господдержки нет, как при СССР. Получается у БНФ ностальгия по СССР.
0
aura.v / адказаць
04.05.2020 / 21:58
Добры верш, і песьня добрая, і выкананьне адэкватнае, жывое, на ўзроўні свайго часу і жанру. Дзякуй за напамін пра тыя часы. Жыве! І жывем!
0
Козік / адказаць
05.05.2020 / 08:20
...а сьвіньні рохкалі наўкол,лычамі разрывалі долі крылі матамі князёў,што так глыбока пад зямлёй іх прах хаваюць плывуныад Бога, чорта, сатаны...Бо дзе той Бог, калі сьвіньня,нібы карыта, сярод дня труну цягае па кладахды топча капытамі прах...
Як дакладна Сыс апісаў
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
май чэрвень ліпень
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30