Знайсці
08.04.2020 / 10:213РусŁacБел

Бяздомнік прабраўся ў кватэру, скраў рэчы і прыкінуўся міліцыянерам

Бяздомны пасярод ночы пракраўся ў кватэру, дзверы якой былі не зачынены, і скраў грошы і асабістыя рэчы гаспадароў, распавялі «Мінск-навінам» у пракуратуры Мінска.

— Жанчына, пачуўшы ў доме чыесьці крокі, разбудзіла мужа, — распавядае старшы памочнік пракурора горада Мінска па прававым забеспячэнні, інфармацыі і грамадскіх сувязях Наталля Косач. — Мужчына выйшаў у калідор і застаў там зламысніка.

Той не разгубіўся і паведаміў, што з'яўляецца супрацоўнікам органаў унутраных спраў, і, не звяртаючы ўвагі на здзіўленага гаспадара, спешна сышоў. Аднак далёка сысці не паспеў: яго затрымалі пацярпелыя, якія і выклікалі сапраўдных міліцыянтаў.

— У дачыненні да затрыманага была распачата крымінальная справа па ч. 2 арт. 205 КК Рэспублікі Беларусь (крадзеж). Дзяржаўны абвінаваўца прапаноўвала суду прызначыць пакаранне ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу на 2 гады.

Суд прызначыў яму арышт на 3 месяцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031