Знайсці
07.04.2020 / 13:584РусŁacБел

Крэмль палічыў немэтазгодным удзел ветэранаў у святкаванні 9 Мая

У гэты момант разглядаюцца розныя варыянты правядзення парада Перамогі і канчатковае рашэнне не прынята. Аднак ужо відавочна, што ўдзел у святочных мерапрыемствах ветэранаў паставіць іх здароўе ў небяспечную сітуацыю ва ўмовах распаўсюджвання каранавіруса. Пра гэта, як перадае РБК, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў.

«Пакуль відавочна, што разглядаюцца розныя варыянты, але казаць пра іх заўчасна, пакуль рашэнні не прынятыя. Паколькі гаворка ідзе пра ўзроставую групу рызыкі, што тычыцца 9 мая, то якія б ні былі мерапрыемствы, вядома, немэтазгодны ўдзел ветэранаў з пункту гледжання абароны іх здароўя», — сказаў Пяскоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031