Знайсці
06.04.2020 / 13:401РусŁacБел

Канцлер Аўстрыі анансаваў змякчэнне абмежаванняў, бо эпідэмія пайшла на спад

Канцлер Аўстрыі Себасцьян Курц падае прыклад нашэння маскі. Фота Arno Melicharek, bild.de

Федэральны канцлер Аўстрыі Себасцьян Курц на прэс-канферэнцыі ў Вене ў панядзелак, 6 красавіка, заявіў, што адразу пасля каталіцкага і пратэстанцкага Вялікадня — гэта значыць, пачынаючы з 14 красавіка, - улады пачнуць змякчаць жорсткія абмежавальныя меры ў краіне, уведзеныя раней у сувязі з пандэміяй SARS-CoV-2, піша Deutsche Welle.

Паводле яго слоў, пры захаванні неабходных мер засцярогі з гэтага дня змогуць распачаць работу невялікія крамы з плошчай да 400 квадратных метраў, а таксама спецыялізаваныя гандлёвыя прадпрыемствы, дзе прадаюцца будаўнічыя і садовыя прылады.

З 1 мая па плане павінны адкрыцца ўсе астатнія крамы, гандлёвыя цэнтры і цырульні. Канчатковае рашэнне наконт гэтага мае быць прынятае ў канцы красавіка.

Школы, аднак, будуць зачыненыя мінімум да сярэдзіны траўня, усе масавыя мерапрыемствы адменены да канца чэрвеня.

Падоўжаныя абмежаванні на перасоўванне грамадзян

Разам з тым Курц да 1 мая падоўжыў абмежаванні на перамяшчэнне насельніцтва. Цяпер жыхары маюць права пакідаць дом па чатырох прычынах. Па-першае, каб пайсці на працу, па-другое, па прадукты, па-трэцяе, для дапамогі старым і хворым, і, па-чацвёртае, для індывідуальных заняткаў спортам на свежым паветры.

Як паведаміў 6 красавіка міністэрства аховы здароўя Аўстрыі, лік памерлых ад наступстваў COVID-19 дасягнуў 220, інфіцыраваны звыш 12 тысяч, выздаравелі — 3 463 чалавекі.

Першай еўрапейскай краіне ўдалося пераламаць ход эпідэміі каранавіруса

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031