Знайсці
03.04.2020 / 18:322РусŁacБел

Кантакты першага ўзроўню будуць адпускаць дахаты не праз 14, а праз 7 дзён

Мінздароўя падрыхтаваў пастанову, якая дазволіць не трымаць у бальніцы кантакты першага ўзроўню пасля атрымання адмоўнага тэсту. Гэтую інфармацыю падчас брыфінгу агучыла намесніца міністра аховы здароўя Алена Богдан.

«Даследаванні пацыентаў з пнеўманіямі праводзяцца вельмі старанныя — у тым ліку мы бяром цяпер не мазок, а макроту і прамыўныя воды бронхаў. Мы тэстуем не толькі цяжкія пнеўманіі на COVID-19, але і ўсе пнеўманіі сярэдняй ступені цяжкасці. Таксама сярод новых рашэнняў — Міністэрства аховы здароўя падрыхтавала пастанову, па якой кантакты 1 узроўню, пасля атрымання на 7-ы дзень адмоўнага тэсту, будуць выпісаныя на амбулаторнае лячэнне і назіранне да 14 дзён», — сказала Алена Богдан.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031