Знайсці
30.03.2020 / 17:051РусŁacБел

Жыхарка Баранавіч узяла прымераць чужыя залатыя ўпрыгажэнні і сышла

У Баранавічах у міліцыю па дапамогу звярнуўся мясцовы жыхар. Мужчына распавёў, што ў яго дачкі скралі залатыя вырабы.

У госці да мужчыны прыйшла знаёмая. Падчас свайго візіту жанчына звярнула ўвагу на завушніцы яго дачкі і папрасіла іх прымераць. Аднак сышла, а каштоўнасці не вярнула.

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку высветлілі асобу госці. Ёй была 27-гадовая жыхарка Баранавіч.

Фігурантка здала выкрадзенае ў ламбард, а атрыманыя грошы патраціла.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930