Знайсці
26.03.2020 / 08:0121РусŁacБел

Кіраўнік СААЗ: Самаізаляцыя і каранцін не дапамогуць канчаткова перамагчы каранавірус

Кіраўнік Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Тэдрас Гебрэісус на брыфінгу для журналістаў у Жэневе заявіў, што сама па сабе самаізаляцыя грамадзян і абмежаванне на рух не дапамогуць канчаткова ліквідаваць пандэмію каранавіруса, піша РБК.

Паводле яго слоў, падобныя меры дазваляюць выйграць час у барацьбе з распаўсюджваннем хваробы, аднак для выратавання жыццяў гэтага недастаткова. «Вы стварылі акно магчымасцяў. Але пытанне ў тым, як вы яго выкарыстоўваеце», — заявіў кіраўнік СААЗ.

Паводле яго слоў, існуе шэсць спосабаў дамагчыся прарыву ў барацьбе з распаўсюджваннем хваробы.

У першую чаргу неабходна палепшыць сістэму аховы здароўя і падрыхтаваць медыцынскі персанал, гатовы працаваць з хворымі. Таксама неабходна выявіць усіх інфікаваных і павялічыць колькасць тэстаў на каранавірус.

Таксама Гебрэісус заявіў аб неабходнасці рыхтаваць дадатковыя бальніцы для прыёму пацыентаў, адсочваць усе кантакты тых, хто захварэў, і перакінуць усе сілы менавіта на барацьбу з каранавірусам.

«Гэтыя меры дапамогуць не толькі спыніць распаўсюд віруса, але і не дапусціць аднаўленне эпідэміі пасля зняцця ўсіх абмежаванняў», — заявіў кіраўнік СААЗ. «Калі вы будзеце ізноў адчыняць школы і прадпрыемствы, то толькі для таго, каб закрыць іх потым», — сказаў ён.

«Знаходзіць, ізаляваць, тэставаць, лячыць, адсочваць — вось спосаб пазбегнуць далейшых абмежаванняў», — сказаў Гебрэісус.

Па даных універсітэта Джона Хопкінса, усяго ў свеце каранавірусам заразіліся больш за 460 тыс. чалавек. 20857 памерлі, 113,6 тыс. выздаравелі. Больш за ўсё загінулых у Італіі, Іспаніі, Кітаі, Іране і Францыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930