Даслаць навіну
Знайсці
25.03.2020 / 19:17

Спектаклі Купалаўскага тэатра з 27 сакавіка па 2 красавіка можна паглядзець анлайн

Некаторыя спектаклі з рэпертуару Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы з 27 сакавіка па 2 красавіка гледачы змогуць убачыць анлайн.

«Тыдзень Купалаўскага online» арганізаваны ўпершыню. Як адзначыў генеральны дырэктар Купалаўскага тэатра Павел Латушка, мэта праекта — стварыць дадатковыя магчымасці, каб азнаёміцца з шэдэўрам тэатральнага мастацтва сусветнага ўзроўню не толькі жыхарам Беларусі, але і прадстаўнікам беларускай дыяспары за мяжой, суайчыннікам, якія па розных прычынах знаходзяцца за мяжой, і ўсім, хто цікавіцца беларускай культурай.

Старт праекта запланаваны на 27 сакавіка — Міжнародны дзень тэатра. У гэты вечар гледачы змогуць убачыць візітку Купалаўскага тэатра — спектакль «Паўлінка». Прамы эфір будзе даступны з любой прылады ў сетцы любога аператара Беларусі і іншых краін свету без аўтарызацыі. 29 сакавіка будзе трансліравацца запіс спектакля «Школа падаткаплацельшчыкаў» — яркая і іранічная французская камедыя паводле твора Луі Вернэя і Жоржа Бера.

31 сакавіка гледачам стане даступны прагляд запісу спектакля «Вельтмайстар-акардэон» — папулярнага спектакля-канцэрта паводле твораў Марка Мермана ў пастаноўцы Мікалая Пінігіна з удзелам аркестра Купалаўскага тэатра. Запіс спектакля з рэпертуару Камернай сцэны «Ураджай» гледачы ўбачаць 2 красавіка. Адметная пастаноўка Дзмітрыя Цішко створана паводле твораў аднаго з самых вядомых сучасных беларускіх драматургаў Паўла Пражко.

Спасылкі на online-трансляцыю і прагляд запісаў спектакляў будуць даступны на сайце тэатра і ў сацыяльных сетках.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
люты сакавік красавік
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31