Даслаць навіну
Знайсці
23.03.2020 / 00:06 15

Мясніковіч забраў у Маскву самую стыльную чыноўніцу краіны

Беларускія чыноўнікі Андрэй Клец і Ія Малкіна сталі памочнікамі старшыні Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) Міхаіла Мясніковіча. Дадзеную інфармацыю tut.by пацвердзілі ў прэс-службе ЕЭК.

Былы прэм'ер-міністр Беларусі і кіраўнік Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч узначаліў ЕЭК 1 лютага. Гэтая структура каардынуе ўсю працу ў Еўразійскім эканамічным саюзе. Штаб-кватэра ЕЭК знаходзіцца ў Маскве.

Па словах крыніцы tut.by, раз ЕЭК узначаліў прадстаўнік Беларусі, то «было чакана, што ён падцягне да сябе ў каманду беларусаў, якіх нядрэнна ведае».

17 сакавіка Ія Малкіна пакінула пасаду першага намесніка старшыні дзяржканцэрна «Белдзяржхарчпрам» і паляцела ў Маскву.

Ія Малкіна скончыла юрыдычны факультэт БДУ (1997), а таксама Акадэмію кіравання пры прэзідэнце (2000). Працавала ў Дэпартаменце гуманітарнай дзейнасці пры прэзідэнце, у Міністэрстве сельскай гаспадаркі, Міністэрстве прыродных рэсурсаў.

Яна — жонка Віктара Кучынскага. Былы паплечнік Аляксандра Лукашэнкі некалі праславіўся тым, што сабраўся з гранатамётам у руках абараняць кіраўніка краіны.

Яна была адной з аўтарак кнігі «Фінансавая дыета», якая выйшла пад рэдакцыяй колішняга памочніка прэзідэнта ў пытаннях эканомікі Кірыла Рудага і была ўспрынятая як маніфест ліберальна настроенай часткі чынавенства.

Ію Малкіну называюць самай стыльнай чыноўніцай найвышэйшых шэрагаў. Сапраўды, хто яшчэ адважваўся апранаць рваныя джынсы ці хіпстарскія акуляры?

Намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Андрэй Клец паехаў на працу ў ЕЭК трохі раней. Да гэтага ён больш за 5 гадоў адказваў за развіццё прамысловасці ў рэгіёне.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

0
меркаванне / адказаць
23.03.2020 / 11:40
"Яна — жонка Віктара Кучынскага." А напэўна яшчэ радня сумнавядомай Вольгі Малкінай? Знешне, дарэчы, падобныя.
0
меркаванне / адказаць
23.03.2020 / 11:56
І "гранатамётчык" з'едзе ў маскву? А как жа "зашчышчаць прэзідзента"?
0
Мiця Выкручанскi / адказаць
23.03.2020 / 14:18
...седина в голову ?...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
сакавік красавік май
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30