Знайсці
04.03.2020 / 13:407РусŁacБел

У Клайпеду прыбыў першы танкер з набытай у трэйдараў расійскай нафтай

Першы з двух танкераў з расійскай нафтай, набытай у трэйдараў без прэміі да цаны, прыбыў у порт Клайпеды, паведаміў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» прэс-сакратар канцэрна «Белнафтахім» Аляксандр Цішчанка.

«У Клайпеду прыбыў першы з двух танкераў, вечарам ён стане на разгрузку», — сказаў Цішчанка.

Чакаецца, што ў чацвер пачнецца адпраўка грузу па чыгунцы ў Наваполацк на ААТ «Нафтан», дадаў ён.

У сярэдзіне лютага канцэрн «Белнафтахім» паведаміў аб куплі 160 тыс. тон расійскай нафты ў трэйдараў без прэміі з перавалкай у Літве. Беларуская кампанія па экспарце нафты БНК інфармавала чыгунку Літвы, што танкеры чакаюцца 3-4 сакавіка і 13-15 сакавіка.

Кампанія Lietuvos gelezinkeliai плануе перавозіць з Клайпеды да беларускай мяжы па 100—150 вагонаў з нафтай у суткі, а ўвесь груз павінен быць дастаўлены на працягу 10 дзён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930