Знайсці
28.02.2020 / 20:584РусŁacБел

Украінскія тэлеканалы разблакуюць спадарожнікавы сігнал

Прэзідэнт Украіны Зяленскі і медыягрупы дамовіліся 16 сакавіка забяспечыць запуск незакадзіраваных спадарожнікавых версій галоўных украінскіх тэлеканалаў, паведамляе прэс-служба прэзідэнта Украіны.

Зяленскі адзначыў, што гэтае пытанне тычыцца не толькі бізнесу медыя-груп, але і стратэгічнай абароны інфармацыйнай бяспекі Украіны, паколькі ў выніку кадавання сігналу не ўсе ўкраінцы могуць свабодна праглядаць больш за 20 галоўных тэлеканалаў.

Зяленскі адзначыў, што Рада нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны мае магчымасць увесці мараторый на кадаванне спадарожнікавага сігналу тэлеканалаў, але гэта не вырашыць усяго спектра праблем.

Разам з тым прэзідэнт і прадстаўнікі медыягруп дамовіліся да 16 сакавіка 2020 года забяспечыць запуск незакадзіраваных спадарожнікавых міжнародных версій сваіх агульнанацыянальных тэлеканалаў.

Нагадаем, раней чатыры ўкраінскія медыягрупы ў ноч на 29 студзеня закадзіравалі сігнал сваіх 22 тэлеканалаў на спадарожніку.

У выніку тэлегледачы (у тым ліку ў Беларусі) страцілі магчымасць глядзець самыя папулярныя ўкраінскія тэлеканалы.

Чытайце таксама: Як Украіна сама сабе стрэліла ў нагу, заблакаваўшы сігнал сваіх тэлеканалаў на спадарожніках

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031