Знайсці
28.02.2020 / 20:427РусŁacБел

У Вільні муж западозрыў у жонкі каранавірус і замкнуў яе ў ванным пакоі

Віленская паліцыя паведаміла Delfi, што 26 лютага паступіла незвычайнае паведамленне — мужчына замкнуў сваю жонку ў ваннай, паколькі западозрыў у яе каранавірус.

Вечарам паступіла паведамленне, што муж зачыніў жонку ў ваннай і не выпускаў адтуль. Паліцыя высветліла, што мужчына зачыніў жонку ў ваннай, паколькі западозрыў, што яна хворая на каранавірус.

Мужчына сказаў паліцэйскім, што яго жонка вярнулася дадому і распавяла, што мела зносіны з грамадзянамі Кітая, якія жывуць у Італіі, таму спалохаўся, што яна магла заразіцца. Па папярэдніх даных, муж зачыніў жонку ў ваннай, паколькі так яму параілі зрабіць лекары. Мужчына сказаў, што ён паведаміў пра тое, што жонка мела зносіны з замежнікамі, а тыя сказалі ізаляваць жонку. Мужчына выканаў распараджэнне — замкнуў жонку ў ваннай. Потым высветлілася, што яго хваляванні былі дарэмнымі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031