Знайсці
25.02.2020 / 14:022РусŁacБел

Памёр былы прэзідэнт Егіпта Хосні Мубарак

kremlin.ru

Былы прэзідэнт Егіпта Хосні Мубарак памёр у аўторак у Каіры на 92-м годзе жыцця. Пра гэта паведаміў інфармацыйны партал «Аль-Яум ас-Сабіа». Афіцыйнай інфармацыі на гэты конт пакуль няма, піша ТАСС.

Хосні Мубарак кіраваў Егіптам з 1982 па 2011 год і быў скінуты ў выніку Арабскай вясны.

Пасля адхілення ад улады ён шэсць гадоў правёў у зняволенні. Яго абвінавачвалі ў забойстве сотняў пратэстоўцаў у ходзе «арабскай вясны». Сам Мубарак адмаўляў, што аддаваў загад. У 2012 годзе яго прыгаварылі да пажыццёвага зняволення, але ў сакавіку 2017 года апраўдалі, пасля чаго ён выйшаў на волю.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031