Знайсці
22.02.2020 / 11:1829РусŁacБел

Ва Украіне чакаюць, што цана на газ да лета можа ўпасці да $80. Беларусь плаціць «Газпрому» $127

Цана газу для Украіны летам можа зменшыцца да $80 за 1 тысячу кубаметраў. Пра гэта паведаміў міністр энергетыкі і аховы навакольнага асяроддзя краіны Аляксей Оржаль, перадае «Укрінформ».

Для параўнання, у пачатку 2020 года Беларусь плаціць «Газпрому» 127 даляраў за тысячу кубаметраў па кантракце.

Украінскі міністр заўважыў, што такое патанненне газу будзе мець не толькі пазітыўныя, але і негатыўныя наступствы: ва Украіне скароцяцца аб'ёмы ўласнай здабычы газу, бо яна стане менш рэнтабельнай.

Фота Надзеі Бужан

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031